Адукацыйныя праграмы

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) рыхтуе бакалаўраў і магістраў рознага профілю па праграмах дзённай і завочнай формаў навучання, а таксама прапануе шэраг курсаў дыстанцыйнага навучання (без прысуджэння ступені) у галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Студэнты дзённай формы навучання жывуць і вучацца ў Вільні. Студэнты-завочнікі праходзяць курс навучання па месцы свайго жыхарства дыстанцыйна ў фармаце анлайн-падрыхтоўкі з магчымасцю наведвання абмежаванай колькасці вочных заняткаў.

ЕГУ чакае тых, хто жадаў бы:

  • паступіць ва ўніверсітэт, каб падвышаць свой адукацыйны ўзровень ва ўмовах акадэмічных свабодаў і ў дэмакратычнай атмасферы;
  • атрымаць універсітэцкую адукацыю шырокага профілю ў традыцыях еўрапейскага гуманітарнага дыскурсу, якая дазваляе з лёгкасцю адаптавацца ў зменлівым свеце;
  • разумець тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснага грамадства і быць здольным знайсці сваё месца ў ім;
  • атрымаць навыкі, што дазволяць паспяхова канкураваць на міжнародным рынку працы.
Магістратура
Культурныя даследаванні
Культурныя даследаванні
Бізнэс-адміністраванне (МВА)
Дактарантура
Філасофія
Co-financed by:European Commission