Сусветная палітыка і эканоміка]

Ступень, якая прысвойваецца: бакалаўр паліталогіі з дадатковай ступенню бакалаўра эканамічных навук
Тэрмін навучання:  4 гады (дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма)

Дзяржаўны код праграмы: 612L20010

Апісанне праграмы

Бакалаўрская праграма «Сусветная палітыка і эканоміка» – гэта праграма міждысцыплінарнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне палітычных і эканамічных навук. Спецыялізацыя гэтай праграмы арыентавана на сучасныя тэхналогіі ў галіне вышэйшай гуманітарнай адукацыі і сфарміравана суадносна з запатрабаванасцю на рынку працы спецыялістаў, якія маюць кваліфікацыю ў галіне аналізу як глабальных , так і лакальных палітычных і эканамічных працэсаў. Гэтая праграма ЕГУ была створана і ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Коўне.

«Сусветная палітыка і эканоміка» падрыхтоўвае палітолагаў, эканамістаў і прафесійных аналітыкаў, здатных кампетэнтна вытлумачваць і аналізаваць, параўноўваць і ацэньваць, тэарэтычна апісваць і маделіраваць эканамічныя і палітычныя працэсы ў міжнародным і рэгіянальным кантэкстах. Праграма фармуе ўменне ацэньваць эканамічнае становішча і палітыку дзяржаў і карпарацый, Еўрапейскага звязу і міжнародных арганізацый, самастойна праводзіць даследаванні, рыхтаваць і ажыццяўляць практычныя і прыкладныя праекты.
Выпускнікі праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» атрымліваюць ступень бакалаўра палітычных навук з дадатковай ступенню бакалаўра эканамічных навук. Навучальны працэс на праграме сбалансаваны паміж паліталагічнымі і эканамічнымі дысцыплінамі.

На першым курсе студэнты вывучаюць спецыялізаваныя курсы, звязаныя з увядзеннем у палітычную навуку, знаёмствам з палітычнымі інстытутамі і сістэмамі, сусветнай і еўрапейскай палітыкай; а таксама курсы агульнауніверсітэцкай гуманітарнай падрыхтоўкі - замежныя мовы і ўводныя дысцыпліны па гуманітарных прадметах. На працягу гэтага часу выкладанне вядзецца на рускай, беларускай і англійскай мовах. Студэнты праграмы маюць магчымасць паступова адаптавацца да прафесійнай тэрміналогіі, спецыфікі зместу курсаў, а таксама паглыблена вывучаць англійскую мову для падрыхтоўкі да далейшага англамоўнага навучання. Пачынаючы з другога курсу, выкладанне для студэнтаў дзённай формы навучання вядзецца на англійскай мове. На завочнай форме навучання выкладанне працягваецца на рускай і беларускай мовах. Паводле зместу праграмы, з другога года пачынаецца вывучэнне эканамічных дысцыплін: эканамічнай тэорыі, макра- і мікраэканомікі, палітычнай эканомікі. Паралельна праходзіць паглыбленае вывучэнне міжнародных палітычных працэсаў. На трэцім і чацвёртым курсах студэнты асвойваюць спецыялізаваныя прадметы па міжнародных адносінах, сусветнай палітыцы, міжнародных фінансах, а таксама бізнес-працэсаў, крэдытаванні, менеджменце і крызісным рэгуляванні. Акрамя таго, на працягу навучання студэнты выконваюць два курсавых праекта (па палітычных і эканамічных навуках), і прадстаўлаюць выніковую бакалаўрскую працу па спэцыяльнасьці «Палітычныя навукі».

У рамках праграмы навучання плануецца кваліфікацыйная практыка ў міжнародных і няўрадавых арганізацыях, аналітычных цэнтрах, сродках масавай інфармацыі, прыватных кампаніях і інш.
 

Кар’ерныя перспектывы

Выпускнікі праграмы набываюць кваліфікацыю, навыкі і кампетэнцыі, якія дазваляюць ім паспяхова прэтэндаваць на працу ў камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях, інстытуцыях Еўрапейскага звязу і іншых міжнародных арганізацыях, у сродках масавай інфармацыі, прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах па арганізацыі бізнесу, банках, урадавых установах, а таксама працаваць ў якасці аналітыкаў, дарадцаў або аглядальнікаў у сферы палітыкі ці эканомікі.

Выпускнікі праграмы таксама могуць працягваць адукацыю на магістарскіх праграмах па паліталогіі, эканоміцы і іншым сацыяльным і гуманітарным навукам у Літве і за мяжой.

Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2017/18 навуч. год

 

                                       

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Дзённая форма

 Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €800/год

Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €1400/год

Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €2000/год

€2500/год

Завочная форма

Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €400/год

Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €800/год

Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €1000/год

1700 еўра
 

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па эсэ; 4) Адзнака па грамадазнаўстве

** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па сумоўі; 4) Адзнака па грамадазнаўстве

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў і фінансавай падтрымкі для дзённай формы навучання размешчаная па спасылцы

Патрабаванні для паступлення на паасобныя праграмы дзённай формы навучання – па спасылцы.

Кантакты

Кансультацыя па пытаннях паступлення: recruitment @ ehu.lt
Skype: questionehu
Тэл.: +370 5 2639650

Дадатковая інфармацыя
Video
Бакалаврская программа «Мировая политика и экономика»
Працягласць: 1:51
Co-financed by:European Commission