Культурная спадчына і турызм]

Ступень, якая прысвойваецца: Бакалаўр даследаванняў спадчыны
Тэрмін навучання: 4 гады (
дзённая форма); 5 гадоў (завочная форма)
Дзяржаўны код праграмы: 612V70001

Апісанне праграмы

Бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» прапануе студэнтам новае для Беларусі сучаснае бачанне культурнай спадчыны. Спадчына разглядаецца намі не толькі як нешта, што мае патрэбу ў захаванні, але перш за ўсё як рэсурс і патэнцыял. Ён павінен быць выкарыстаны для вырашэння сацыяльных, эканамічных і культурных праблем гарадоў і рэгіёнаў. На нашай праграме рыхтуюцца спецыялісты, абазнаныя ў сферы культурнай спадчыны, здольныя не толькі да яго крытычнага асэнсавання, але і капіталізацыі, прасоўвання.

Навучанне і вопыт жыцця ў Вільні – горадзе, што захоўвае гісторыю Вялікага княства Літоўскага і адначасова прапануе ўсё самае сучаснае ў працы са спадчынай і арганізацыяй турызму, – дазваляе выпускнікам быць запатрабаванымі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, а галоўнае – выступаць у ролі ініцыятараў і выканаўцаў у рэгіянальных ці міжнародных праектах.

Разумець і прапаноўваць актуальныя рашэнні мы вучым на беларускіх і еўрапейскіх прыкладах, паспяховых практыках і перадавых даследаваннях. Сярод нашых выкладчыкаў – міжнародныя эксперты па спадчыне, спецыялісты па турызме, дырэктары музеяў, вядомыя беларускія гісторыкі і грамадскія дзеячы.

Спецыялізацыя «Турызм»

Асаблівая ўвага ў навучальным плане адведзена вывучэнню турызму і турыстычнага бізнесу, авалоданню навыкамі выкарыстання культурнай спадчыны ў мэтах турызму. Выпускнікі атрымаюць дадатковы дакумент, які пацвярджае іх кампетэнцыі для працы ў гэтай сферы.

Кар’ерныя перспектывы
  • распрацоўшчык і арганізатар культурных праектаў;
  • супрацоўнік міжнародных і беларускіх арганізацый, якія працуюць у сферы культуры;
  • менеджар па культурнай спадчыне і турызме;
  • музейны супрацоўнік;
  • экскурсавод і гід-перакладчык.

Выпускнікі

Выпускнікі нашай праграмы развіваюць новыя напрамкі ў сацыяльна-культурнай сферы і турызме, ствараюць культурныя цэнтры, віртуальныя і рэальныя музеі, адкрываюць свае турфірмы і іншыя бізнэс-праекты, паступаюць на прэстыжныя магістарскія і дактаранцкія праграмы. З рэальнымі гісторыямі поспеху выпускнікоў можна азнаёміцца ​​на адмысловай старонцы сайта ЕГУ.

Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2017/18 навуч. год

 

                                       

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Дзённая форма

 Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €800/год
Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €1400/год
Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €2000/год

€2500/год

Завочная форма

Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год
Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €400/год
Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €800/год
Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €1000/год

1700 еўра
 

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па эсэ; 4) Адзнака па гісторыі

** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па сумоўі; 4) Адзнака па гісторыі

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі для дзённай формы навучання; для завочнай формы навучання (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Патрабаванні да паступлення на паасобныя праграмы дзённай і завочнай формы навучання.

Выкладчыкі

Аляксандр Калбаска, Ірына Раманава, Святлана Арцюшэўская, Сяргей Харэўскі, Сцяпан Стурэйка, Надзея Чарапан, Генадзь Сагановіч, Ірына Махоўская, Валянціна Блішч, Алена Краснова, Юрый Бачышча, Іна Соркіна, Андрэй Чарнякевіч і інш. 

Video
Бакалаврская программа «Культурное наследие и туризм»
Працягласць: 1:45
Co-financed by:European Commission