Візуальны дызайн і медыя]

Ступень, якая прысвойваецца: бакалаўр дызайну
Тэрмін навучання: 4 гады (д
зённая форма); 5 гадоў (завочная форма)
Дзяржаўны код праграмы: 612W20008

Апісанне праграмы

Інтэнсіўнае развіццё інфармацыйных тэхналогій і істотнае павелічэнне колькасці інфармацыі, дасяжнай у друкаваных і электронных медыях, робіць запатрабаванымі спецыялістаў, якія здолеюць арганізаваць гэты масіў інфармацыі і падаць яе спажыўцу ў дасяжнай, зразумелай і запамінальнай форме. Бакалаўрская праграма «Візуальны дызайн і медыя» арыентаваная на падрыхтоўку дызайнераў для медыяіндустрыі. Распрацоўка дызайну друкаваных і электронных медыяў мае пэўную спецыфіку, таму студэнтам прапануецца спецыялізацыя пасля засваення базавых навыкаў і ведаў у галіне дызайну.  

Спецыялізацыя ажыццяўляецца ў рамках модуляў:

  • Графічны дызайн і вёрстка.
  • Мультымедыя і анімацыя.
Кар’ерныя перспектывы

Модуль «Графічны дызайн і вёрстка»

Дызайнер у перыядычных электронных і папяровых выданнях; ілюстратар; дызайнер-графік; дызайнер друкаваных выданняў; дызайнер-вярстальшчык. 

Модуль «Мультымедыя і анімацыя»

Мастак-аніматар; ТБ-дызайнер; дызайнер мультымедыйных праектаў; вэб-дызайнер; дызайнер інтэрфэйсаў праграм для мабільных прыладаў.

Дзякуючы таму, што ў працэсе навучання студэнты атрымліваюць навыкі працы ў камандзе, выпускнікі змогуць працаваць менеджарамі дызайн-праектаў, а таксама арт-дырэктарамі ў рэкламных агенцтвах.

Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2017/18 навуч. год

 

                                       

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Дзённая форма

 Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €800/год

Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €1400/год

Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €2000/год

€2500/год

Завочная форма

Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €400/год

Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €800/год

Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €1000/год

1700 еўра
 

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па кампазіцыі; 4) Адзнака па літаратуры
** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па кампазіцыі; 4) Адзнака па літаратуры

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі для дзённай формы навучання; для завочнай формы навучання (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Патрабаванні да паступлення на паасобныя праграмы дзённай і завочнай формы навучання.

Выкладчыкі

Альбертас Гурскас

Сяргей Сялецкі

Ірына Кадзюкова

Таццяна Кулажэнка

Ала Пігальская

Петэр Цуйдэрвейг

Індрэ Клімайце

Кантакты

Кансультацыя па пытаннях паступлення: recruitment@ehu.lt
Skype: questionehu
Тэл.: +370 5 2639650

Video
Візуальны дызайн і медыя (2014)
Працягласць: 03:55
Co-financed by:European Commission