Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза]

Ступень, якая прысвойваецца: магістр права
Тэрмін навучання: 5 гадоў (дзённая форма); 6 гадоў (завочная форма)
У выпадку наяўнасці ступені бакалаўра/спецыяліста ў галіне права - 2 гады
Дзяржаўны код праграмы: 601M90005

Апісанне праграмы

Праграма «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» рыхтуе прафесіяналаў, здольных да экспертнай прававой дзейнасці, а таксама навуковай і акадэмічнай працы. Праграма ўяўляе сабой поўны цыкл падрыхтоўкі юрыста з вышэйшай адукацыяй; пасля сканчэння праграмы яе выпускнікам надаецца ступень «магістр права». Прапанаваная праграма арыентаваная на падрыхтоўку юрыстаў, творча актыўных у галіне юрыспрудэнцыі і здольных вырашаць арганізацыйна-кіраўніцкія задачы па спецыяльнасці, працаваць у сферы юрыдычных паслуг і праватворчасці ў нацыянальнай і міжнароднай прасторах. 

Праграма спецыялізуецца на галіне, што на сённяшні дзень не вельмі развітая ў Беларусі, але вельмі істотная для развіцця міжнародных і еўрапейскіх эканамічных, палітычных і культурных працэсаў і сувязяў у краіне і рэгіёне. Праграма дазваляе выкарыстоўваць патэнцыял ЕГУ ў галіне гуманітарызацыі юрыдычнай адукацыі і гнутка рэагаваць на патрэбы рынку працы, структурныя змены ў грамадстве і станоўчы міжнародны вопыт, фарміраваць у Беларусі і рэгіёне акадэмічны і прафесійны асяродак, унутраныя нормы якога ёсць рэлевантнымі еўрапейскім культурным і прававым прынцыпам.

Кар’ерныя перспектывы

Пасля сканчэння праграмы выпускнікі могуць працягваць навучанне ў дактарантуры ўніверсітэтаў Еўропы і ЗША ці развіваць кар’еру ў любым з відаў прафесіі юрыста: прыватнай юрыдычнай практыцы, адвакатуры, у якасці юрысконсультаў на прадпрыемствах, у грамадскіх і дзяржаўных арганізацыях, быць выкладчыкамі ў навучальных установах, экспертамі ў аналітычных цэнтрах, міжнародных установах. 

Цяперашнія выпускнікі праграм права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта працуюць у юрыдычных фірмах, займаюцца прыватнай практыкай, працягваюць навучанне на дактаранцкіх праграмах у Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце, універсітэтах Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Канады.

Праграма дазваляе нашым выпускнікам быць у аднолькавай ступені запатрабаванымі на рынках працы ЕС і СНД дзякуючы здольнасцям працаваць у галіне як нацыянальнага, так і еўрапейскага і міжнароднага права.

Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2017/18 навуч. год

 

                                       

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Дзённая форма

 Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €800/год

Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €1400/год

Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €2000/год

€2500/год

Завочная форма

Рэйтынг 9,61 і вышэй – €0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €400/год

Рэйтынг ад 8,81 да 9,20 – €800/год

Рэйтынг 8,80 і ніжэй – €1000/год

1700 еўра
 

* Рэйтынг абітурыентаў дзённага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па іспыце па замежнай мове; 3) Адзнака па іспыце па эсэ; 4) Адзнака па грамадазнаўстве

** Рэйтынг абітурыентаў завочнага бакалаўрыяту разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал атэстата па гуманітарных прадметах; 2) Адзнака па замежнай мове; 3) Адзнака па сумоўі; 4) Адзнака па грамадазнаўстве

Агульную інфармацыю наконт працэсу паступлення на праграму можна даведацца тут (спасылка на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Выкладчыкі

Баканаў Андрэй Аляксандравіч – дацэнт ЕГУ, канд. эканам. навук
Брэскі Алег Валянцінавіч – дацэнт ЕГУ, канд. юрыд. навук, кіраўнік Акадэмічнага дэпартамента права ЕГУ
Сакалова Ала Анатольеўна – прафесарка ЕГУ, канд. юрыд. навук
Званарова Вольга Сяргееўна – дацэнтка ЕГУ, канд. юрыд. навук
Батура Вольга Валянцінаўна – лектарка, доктар права
Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна – лектарка ЕГУ, магістр права
Шыманскі Чарльз – доктар права, дацэнт
Ульяшына Людміла Вітольдаўна – лектарка ЕГУ, магістр права
Бешэ-Галаўко Карын – дацэнтка ЕГУ, доктар права
Лаўрухін Андрэй Уладзіміравіч – дацэнт, канд. філас. навук
Леановіч Алена Барысаўна – дацэнтка, канд. юрыд. навук
Вашкевіч Аляксандр Яўгеньевіч – дацэнт, канд. юрыд. навук
Паўлава Людміла Васільеўна – прафесарка ЕГУ, канд. юрыд. навук
Томас Станіславас – дацэнт ЕГУ, доктар права
Іваноў Канстанцін – дацэнт ЕГУ, доктар права
Дашыцырэнава Аюна Генадзеўна – дацэнтка ЕГУ, доктар права
Садоўская Кацярына Уладзіміраўна – дацэнтка ЕГУ, канд. філал. навук

Кантакты

Кансультацыя па пытаннях паступлення: recruitment@ehu.lt
Skype: questionehu
Тэл.: +370 5 2639650

Дадатковая інфармацыя
Video
Юридическое образование и профессия юриста: основные тенденции (2015)
Працягласць: 1:04:43
Co-financed by:European Commission