Культурныя даследаванні

Ступень, якая прысвойваецца: магістр сацыялогіі
Тэрмін навучання: 1,5 гады

Дзяржаўны код праграмы: 621L30006

Апісанне праграмы

Асноўная мэта праграмы палягае ў тым, каб даць грамадзянам Рэспублікі Беларусь і іншых краін рэгіёна адсутныя ў іх на цяперашні час магчымасці сучаснага ўніверсітэцкага навучання другога ўзроўню ў галіне сацыялогіі культуры (з паглыбленай падрыхтоўкай у абсягу гендарнай тэорыі, крытычных гарадскіх даследаванняў, а таксама візуальных і культурных даследаванняў), адпаведныя еўрапейскім стандартам вышэйшай адукацыі ў гэтай галіне.

Праграма арыентаваная на:  

  • падрыхтоўку даследчыкаў, здатных паскорыць мадэрнізацыю беларускай (і шырэй – постсавецкай) навукі і яе інтэграцыю ў еўрапейскую і сусветную інтэлектуальную прастору – у галіне сацыялогіі культуры і гендарнай тэорыі;
  • падрыхтоўку новага пакалення даследчыкаў, здольных выкарыстоўваць атрыманыя імі тэарэтычныя веды ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі і тэорыі культуры для самастойнага аналізу актуальных нацыянальных і глабальных праблем і практычнага іх прымянення ва ўзаемадзеянні з рознымі структурамі дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў;
  • падрыхтоўку крытычных інтэлектуалаў, што спрыяюць развіццю дэмакратычнай публічнай сферы і гатовыя браць актыўны ўдзел у працэсах папулярызацыі і камунікацыі навуковых ведаў у медыясферы. 

Спецыялізацыя «Крытычныя гарадскія даследаванні»

Спецыялізацыя адчувальная да сітуацыі ўніверсітэта як беларускага праекта, які месціцца ў сталіцы Літвы, але пры гэтым уплывае на дынаміку культурніцкага сектара ў Беларусі і мае добрыя рэсурсы для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне медыя і візуальнай культуры. Тры базавыя кірункі спецыялізацыі – «горад і медыя» (гістарычныя формы рэпрэзентацыі гарадскога асяроддзя, візуалізацыі і дыгіталізацыі прасторы, віртуалізацыя горада), «трансгранічны ўрбанізм» (роля гарадоў і гарадскога жыцця ў рэгіянальнай дынаміцы, уплыў рэжымаў функцыянавання межаў на гарадское развіццё, уплыў міграцыі на гарадское асяроддзе і рэгуляванне гэтага ўплыву) і «лакалізаваныя культурныя індустрыі» (рэжымы валарызацыі гарадскога асяроддзя, вывучэнне супольнасцяў, сацыялогія культурніцкага сектара, прасторавыя інтэрвенцыі і падзейны капіталізм). 

Спецыялізацыя «Гендарныя даследаванні»

Магістарская праграма «Гендарныя даследаванні», створаная ў Мінску ў 2000 г. пры Цэнтры гендарных даследаванняў ЕГУ (дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонда Дж. і К. Макартураў) і адноўленая ў 2005 г. у Вільні, з'яўляецца міждысцыплінарнай і арыентаванай на маладых даследчыкаў, якія імкнуцца атрымаць сістэмныя веды ў галіне гендарнай тэорыі.

Спецыялізацыя «Візуальныя і культурныя даследаванні»

Візуальныя і культурныя даследаванні – новы міждысцыплінарны кірунак, што ўзнік на скрыжаванні філасофіі, тэорыі культуры, сацыялогіі і мастацтвазнаўства, цэнтральная праблема якога – даследаванне сучаснага грамадства ў кантэксце «візуальнага павароту».

Кар’ерныя перспектывы

Спецыялізацыя «Крытычныя гарадскія даследаванні»

Культурніцкі сектар, няўрадавыя арганізацыі, гарадская адміністрацыя, універсітэты і даследчыя цэнтры, СМІ, праектная дзейнасць, працяг навучання на доктарскіх праграмах па гарадскіх даследаваннях і сумежных дысцыплінах. 

Спецыялізацыя «Гендарныя даследаванні»

Выкладчык гендарнай тэорыі, культуралогіі, сацыяльнай тэорыі ў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах; даследчык у навуковых інстытутах і цэнтрах; эксперт і кансультант ва ўстановах, якія займаюцца пытаннямі адукацыі, культурнай палітыкі, сацыяльнай працы, і ў розных няўрадавых ды грамадскіх арганізацыях, праца якіх звязаная з пытаннямі гендарнай роўнасці і асветы; кансультант пры дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях і ўстановах, што займаюцца пытаннямі гендарнай палітыкі, гендарнай адукацыі, рэпрадуктыўных правоў, сацыяльнай працы; а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

Спецыялізацыя «Візуальныя і культурныя даследаванні»

Даследчык у навуковых інстытутах і цэнтрах; выкладчык у ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у галіне сацыялогіі культуры і аўдыявізуальных камунікацый; кіна-, тэле- і арткрытык у сродках масавай інфармацыі; медыяаналітык і прадзюсар у сферы крэатыўных індустрый.

Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2016/17 навуч. год

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Рэйтынг 9,61 і вышэй – 0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €750/год

Рэйтынг 9,20 і ніжей – €1500/год
2500/год

* Рэйтынг абітурыентаў магістратуры разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі; 2) Адзнака па іспыце па ангельскай мове; 3) Адзнака па даследчым праекце 

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.

Патрабаванні да паступлення на паасобныя магістарскія праграмы (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Выкладчыкі

Спецыялізацыя «Крытычныя гарадскія даследаванні»

Анна Цёмкіна і Алена Здравамыслава (Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу), Альміра Усманава (ЕГУ), Андрэй Горных (ЕГУ), Бэнджамін Коўп (Галерэя Захэнта, Варшава), Алена Трубіна (Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага), Фелікс Акерман (ЕГУ, лектар DAAD), Юлія Бедаш (Вышэйшая Школа Эканомікі, Масква), Якуб Грыгар (Карлаў Універсітэт, Прага), Аксана Запарожац (Вышэйшая Школа Эканомікі, Масква), Кацярына Лаўрынец (Тэхнічны Універсітэт імя Гедыміна, Вільня), Сяргей Любімаў (ЕГУ, Вільня), Нерыюс Мілерус (Віленскі ўніверсітэт), Алег Пачанкоў (Цэнтр Незалежных Сацыялагічных Даследаванняў, Санкт-Пецярбург). 

Спецыялізацыя «Гендарныя даследаванні»

Анна Цёмкіна і Алена Здравамыслава (Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу), Альміра Усманава (ЕГУ), Андрэй Горных (ЕГУ), Таццяна Шчытцова (ЕГУ), Бэнджамін Коўп (Галерэя Захэнта, Варшава), Алена Гапава (Заходне-Мічыганскі Універсітэт, ЗША), Маргарыта Янкаўскайце (Вільня), Артурас Цярэшкінас (Каўнаскі ўніверсітэт, Літва), Наталля Арлаўскайце (Віленскі ўніверсітэт, Літва), Фелікс Акерман (ЕГУ, лектар DAAD), Сяргей Любімаў (ЕГУ, Вільня), Галіна Арлова.

Спецыялізацыя «Візуальныя і культурныя даследаванні»

Алена Ярская-Смірнова (Вышэйшая Школа Эканомікі, Масква), Галіна Арлова (Паўднёва-Федэральны ўніверсітэт, Растоў-на-Доне), Анна Цёмкіна і Алена Здравамыслава (Еўрапейскі ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу), Альміра Усманава (ЕГУ), Андрэй Горных (ЕГУ), Бэнджамін Коўп (Галерэя Захэнта, Варшава), Наталля Арлаўскайце (Віленскі ўніверсітэт, Літва), Фелікс Акерман (ЕГУ, лектар DAAD), Сяргей Любімаў (ЕГУ, Вільня).

Кантакты

Кансультацыя па пытаннях паступлення: recruitment@ehu.lt
Skype: questionehu
Тэл.: +370 5 2639650

Co-financed by:European Commission