Публічная палітыка

Ступень, якая прысвойваецца: магістр палітычных навук
Тэрмін навучання: 1,5 гады

Дзяржаўны код праграмы: 621L22007

Апісанне праграмы

Мэта магістарскай праграмы "Публічная палітыка" - падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання, менеджменту ў сферы грамадзянскай супольнасці, а таксама для прафесійнай дзейнасці ў міжнародных і рэгіянальных грамадскіх арганізацыях.

Паняцце "публічная палітыка" мае разнастайныя значэнні, пачынаючы ад дзяржаўнага кіравання і працэдур прыняцця палітычных рашэнняў да ўдзелу ў гэтых працэсах грамадскасці. Публічная палітыка прадугледжвае актыўны грамадзскі ўдзел у рэалізацыі ўлады, што забяспечвае празрыстасць апошняй і яе падкантрольнасць грамадству. Для дзейнасці ў сферы публічнай палітыкі неабходны сумесныя намаганні розных палітычных і грамадскіх суб'ектаў, а таксама спецыялістаў-прафесіяналаў новага пакалення. Яны павінны быць знаёмыя з міжнароднымі стандартамі і лепшымі практыкамі дзяржкіравання, быць здольнымі аналізаваць і кваліфікавана тлумачыць палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Ва ўмовах развіваючыхся ўзаемаадносін з Еўрапейскім звязам патрэба ў такіх спецыялістах відавочная і прызнаецца як у Беларусі, так і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Праграма "Публічная палітыка" з'яўляецца адной з нешматлікіх адукацыйных магчымасцяў, якія існуюць для грамадзян Беларусі ў гэтым напрамку.

Магістарская праграма "Публічная палітыка" ЕГУ была распрацавана сумесна з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды), які з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх цэнтраў па падрыхтоўцы прафесіяналаў у галіне публічнай палітыкі і адміністравання; і Нідэрландскім інстытутам дзяржаўнага кіравання ROI, які прапануе інавацыйныя праграмы навучання па месцы працы для дзяржаўных служачых.

Выпускнікі праграмы атрымліваюць якасныя веды і навыкі:

  • разумення спецыфікі публічнай палітыкі, актуальных практык дзяржаўнага кіравання і сістэм дзяржаўнай службы;
  • аналізу, распрацоўкі і рэалізацыі публічнай палітыкі, а таксама грамадскіх праграм і праектаў;
  • працэдур і эфектыўных практык прыняцця палітычных рашэнняў;
  • дыягностыкі і аналізу сацыяльна-эканамічных праблем развіцця грамадства;
  • выкарыстання сучаснага інструментара палітычнага аналізу і тэхналогій палітычнага менеджменту;
  • арганізацыі грамадскага дыялогу і ўдзелу грамадскіх арганізацый і грамадзян у фарміраванні публічнай палітыкі, уключаючы партнёрства дзяржаўнага і прыватнага сектараю
Кар’ерныя перспектывы
  • аналітыкі нацыянальных і міжнародных даследчых цэнтраў
  • прафесіяналы ў галіне дзяржаўнага кіравання
  • супрацоўнікі і менеджэры міжнародных арганізацый
  • палітычныя аналітыкі і кансультанты
  • менеджэры праектаў і PR-менеджэры
  • палітычныя аглядальнікі, журналісты
  • супрацоўнікі няўрадавых арганізацый і палітычных партый
  • працяг навучання ў дактарантуры універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2016/17 навуч. год

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Рэйтынг 9,61 і вышэй – 0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €750/год

Рэйтынг 9,20 і ніжей – €1500/год
2500/год

* Рэйтынг абітурыентаў магістратуры разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі; 2) Адзнака па іспыце па ангельскай мове; 3) Адзнака па даследчым праекце 

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.

Патрабаванні да паступлення на паасобныя магістарскія праграмы (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Выкладчыкі

PhD Андрэй Сцяпанаў (ЕГУ)
PhD Аляксей Пікулік (ЕГУ, Еўрапейскі універсітэт, BISS)
PhD Віктар Марціновіч (ЕГУ)
Іна Рамашэўская (SYMPA / BIPART)
PhD Таццяна Чуліцкая (ЕГУ)
Уладзіслаў Іваноў (ЕГУ)

Кантакты

Кансультацыя па пытаннях паступлення: recruitment@ehu.lt
Skype: questionehu
Тэл.: +370 5 2639650

Co-financed by:European Commission