Экзістэнцыяльная псіхалогія

Ступень, якая прысвойваецца: магістр псіхалогіі
Тэрмін навучання: 1,5 гады

Дзяржаўны код праграмы: 621S10005

Апісанне праграмы

Праграма ЕГУ «Экзістэнцыяльная псіхалогія» прапануе ўнікальную магчымасць атрымаць глыбокія спецыялізаваныя веды і практычныя навыкі, неабходныя для працы ў якасці экзістэнцыяльнага псіхолага. Канцэпцыя магістратуры грунтуецца на прынцыпе міждысцыплінарнасці, прыцягваючы неабходныя тэарэтычныя рэсурсы псіхалогіі і філасофіі, што адпавядае еўрапейскім традыцыям падрыхтоўкі экзістэнцыяльных псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. 

Адметная рыса магістратуры – збалансаванае спалучэнне тэарэтычнага, прыкладнога і навукова-даследчага складнікаў у навучальным працэсе. У рамках праграмы ажыццяўляецца шчыльнае навуковае супрацоўніцтва беларускіх філосафаў і псіхолагаў з літоўскімі калегамі, аб’яднанымі вакол Інстытута гуманістычнай і экзістэнцыяльнай псіхалогіі (Бірштанас) і Цэнтра экзістэнцыяльнай тэрапіі (Вільня). Іншым істотным партнёрам рэгіянальнага ўзроўню выступае Усходнееўрапейская асацыяцыя экзістэнцыяльнай тэрапіі (таксама зарэгістраваная ў Літве). Прыцягненне да выкладання вядомых заходніх спецыялістаў адкрывае шырокія перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва з цэлым шэрагам разнастайных акадэмічных структур у Германіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі і ЗША.

Кар’ерныя перспектывы

Практыкуючы псіхолаг і кансультант у разнастайных арганізацыях і бізнэс-структурах, прыватная практыка ў галіне псіхалагічнага кансультавання. Выпускнікі праграмы, схільныя да навукова-даследчай працы, здолеюць працягнуць навучанне і даследчую дзейнасць у міжнародных аспіранцкіх (дактаранцкіх) праграмах, у тым ліку і ў філасофскай дактарантуры ЕГУ.

Кошт навучання, фінансавая падтрымка і правілы прыёму на праграму

Кошт навучання на 2016/17 навуч. год

Для грамадзянаў і рэзідэнтаў Беларусі

Для грамадзянаў іншых краін

Рэйтынг 9,61 і вышэй – 0/год

Рэйтынг ад 9,21 да 9,60 – €750/год

Рэйтынг 9,20 і ніжей – €1500/год
2500/год

* Рэйтынг абітурыентаў магістратуры разлічваецца на падставе сярэдняга арыфметычнага наступных параметраў: 1) Сярэдні бал дадатку да дыплома аб вышэйшай адукацыі; 2) Адзнака па іспыце па ангельскай мове; 3) Адзнака па даследчым праекце 

Агульная інфармацыя датычна працэсу паступлення, патрабаванняў, фінансавай падтрымкі.

Патрабаванні да паступлення на паасобныя магістарскія праграмы (спасылкі на рускую версію сайта, што рэгулярна абнаўляецца).

Выкладчыкі

Рымантас Качунас, дырэктар Інстытута гуманістычнай і экзістэнцыяльнай псіхалогіі (Бірштанас), прафесар;

Аліса Хольцхей-Кунц, прэзідэнтка Швейцарскага таварыства герменеўтычнай антрапалогіі і Dasein-аналізу, доктар;

Томас Фукс, загадчык Кафедры філасофскіх асноў псіхіятрыі (кафедры імя Карла Ясперса) Хайдэльбергскага ўніверсітэта, прафесар;

Эрнэста Спінэлі, адзін з вядучых тэарэтыкаў і практыкаў экзістэнцыяльнай тэрапіі ў Вялікабрытаніі, прафесар;

Сайман дзю Плок, дырэктар Цэнтра практычна арыентаваных даследаванняў Інстытута Metanoia (Лондан), сурэдактар часопіса «Existential Analysis», прафесар.

Філасофскія курсы выкладаюць вядучыя прадстаўнікі фенаменалагічнай школы ЕГУ: акадэмік А. А. Міхайлаў, праф. Т. В. Шчытцова, дацэнты А. У. Лаўрухін і В. М. Шпарага.

Кантакты

Кансультацыя па пытаннях паступлення: recruitment@ehu.lt
Skype: questionehu
Тэл.: +370 5 2639650

Дадатковая інфармацыя
Co-financed by:European Commission