Працэс паступлення

ЕГУ прапануе бакалаўрскія, магістарскія і доктарскія праграмы ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Усе студэнты бакалаўрскіх праграм засвойваюць курсы агульнай падрыхтоўкі, пасля вывучэння якіх распачынаецца спецыялізацыя ў абранай галіне.

Большасць студэнтаў ЕГУ – грамадзяне Беларусі, але дзверы ўніверсітэта адчыненыя для абітурыентаў з любых іншых краін. Большасць курсаў выкладаецца на беларускай ці рускай мовах; маюцца таксама магчымасці для вывучэння некаторых дысцыплін на іншых мовах, у прыватнасці на англійскай і нямецкай. Стратэгічны план універсітэта прадугледжвае пашырэнне спіса курсаў, што прапануюцца на англійскай мове.

Больш інфармацыі датычна працэсу паступлення ў ЕГУ вы знойдзеце на старонцы паступлення (па-руску).

Надзвычайны фонд ЕГУ ажыццяўляе асаблівую фінансавую падтрымку студэнтам, выключаным з беларускіх універсітэтаў у парушэнне іх акадэмічных свабод. Больш дэталёвую інфармацыю датычна Надзвычайнага фонду ЕГУ і іншых формаў фінансавай падтрымкі можна знайсці па наступных спасылках: Фінансавая падтрымка студэнтаў бакалаўрскіх праграм, Фінансавая падтрымка студэнтаў магістарскіх праграм.

Co-financed by:European Commission