Абраная новая Калядная паштоўка ЕГУ

Абраная новая Калядная паштоўка ЕГУ

Па традыцыі ў снежні 2016 г. у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) прайшоў штогадовы конкурс па стварэнні Каляднай паштоўкі ЕГУ. У гэтым годзе на конкурс была даслана 11 прац, адна з каторых станецца афіцыйнай святочнай паштоўкай ЕГУ.

У гэтым годзе пераможцай конкурса сталася праца студэнткі 4 курса бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» сталай формы навучання Ліны Марцінковай. Паштоўка Ліны з’яўляецца афіцыйнай Каляднай паштоўкай ЕГУ і будзе адпраўляцца партнёрам і донарам Універсітэта па ўсім свеце.

Запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў адміністрацыі ЕГУ выкарыстоўваць паштоўку, каб павіншаваць сваіх калег і партнёраў, якія супрацоўнічаюць з Універсітэтам.

Паштоўка даступная ў чатырох моўных версіях: па-беларуску, па-руску, па-ангельску і па-літоўску.

Супольнасць выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў і выпускнікоў ЕГУ шчыра віншуе вас з Калядамі і Новым годам!
Жадаем вам акадэмічных і творчых поспехаў у 2017 годзе.

Co-financed by:European Commission