Да 25 верасня: Конкурс на пасаду кіраўніка Студэнцкай службы ЕГУ

Да 25 верасня: Конкурс на пасаду кіраўніка Студэнцкай службы ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (ЕГУ) аб'яўляе конкурс на пасаду кіраўніка Студэнцкай службы.

Адабраным кандыдатам будзе прапанавана пасада ў Вільні з нагрузкай у 40 гадзін на тыдзень. Новы кіраўнік Студэнцкай службы будзе працаваць у непасрэднай пададказнасці Рэктару ўніверсітэта.

Абавязкі кандыдата:

  • Планаванне працы Службы ў адпаведнасці са стратэгіяй універсітэта, планаванне гадавога бюджэту Службы, распрацоўка каляндаря падзей і імпрэз;
  • Арганізацыя і каардынацыя акадэмічнай падтрымкі па прынцыпе «адного вакна» (пазавучэбныя актыўнасці, пражыванне, візы і пасведчанне на жыхарства, аховы здароўя);
  • Укараненне і каардынацыя студэнцкіх сацыяльных актыўнасцяў, валанцёрства;
  • Інстытуцыйнае прадстаўніцтва ў міжнароднай сетцы Бард-каледжа;
  • Каардынацыя праектаў студэнтаў-удзельнікаў канферэнцыі Engaged cеткі Бард-каледжа;
  • Кансультацыі па складанні заявак на рэалізацыю праектаў, каардынацыя рэалізацыі праектаў;  
  • Арганізацыйная, кансультацыйная і інфармацыйная падтрымка асноўных падзей і імпрэз ва ўніверсітэце;
  • Узаемадзеянне са Студэнцкім прадстаўніцтвам ЕГУ;
  • Падтрыманне камунікацыі паміж студэнцкай супольнасцю ды адміністрацыяй ЕГУ.

Ключавыя навыкі кандыдата:

  • Ступень магістра (ці эквівалент);
  • Вольнае валоданне беларускай і рускай мовай, высокі ўзровень валодання ангельскай мовай. Валоданне літоўскай мовай з'яўляюцца перавагай;
  • Высокія навыкі міжасабовага ўзаемадзеяння з фокусам на ўнутрана- і знешнеінстытуцыйнае ўзаемадзеянне ў шматкультурным асяроддзі;
  • Досвед кіравання і арганізацыі, назапашаны ў аналагічнай арганізацыі; здольнасць адначасовай працы над некалькімі заданнямі і размеркаванне заданняў у прыярытэтным парадку;
  • Гнуткасць і здольнасць выяўляць ініцыятыву ў агульнай працы арганізацыі.

Заявы прыймаюцца да 25 верасня 13:00 (па віленскім часе).

Заяўкі чакаюцца па эл. пошце jobs @ ehu.lt і мусяць складацца з:

  • Рэзюмэ;
  • Афіцыйнага пацверджання наяўнасці вышэйшай адукацыі;
  • Апiсання ўласнага бачання далейшага развіцця Студэнцкай службы (1 старонка).
Co-financed by:European Commission