Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ЕГУ. Заяўкі прымаюцца да 12 жніўня

Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ЕГУ. Заяўкі прымаюцца да 12 жніўня

У жніўні 2017 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні адкрывае яшчэ адну магчымасць паступлення для абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць гуманітарную адукацыю ў традыцыі вольных навук і мастацтваў (liberal arts).

25 ліпеня ЕГУ пачынае дадатковы набор абітурыентаў, якія паступаюць на бакалаўрскія і магістарскія праграмы.

У межах дадатковага набора ЕГУ прапаноўвае абітурыентам тры бакалаўрскіх праграмы вочнай і дыстанцыйнай формы навучання: «Культурная спадчына і турызм», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама 3 магістарскіх праграмы: «Публічная палітыка», «Культурныя даследванні» (спецыялізацыі: Крытычныя гарадскія даследванні, Візуальныя і культурныя даследванні, Гендарныя даследванні), «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Навучальныя праграмы ЕГУ накіраваныя на развіццё крытычнага мыслення і крэатыўнасці, а таксама фармаванне паглыбленых ведаў па абранай спецыяльнасці.

Увага! Электронныя анкеты абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм прымаюцца да 12 жніўня.

У межах Прыёмнай кампаніі абітурыенты бакалаўрыята мусяць здаць уступныя іспыты па эсэ і замежнай мове, а таксама прайсці сумоўе з Прыёмнай камісіяй.

Іспыты адбудуцца ў Мінску па адрасе вул. Чэхава 3, ст.м. Фрунзенская 10 жніўня (эсэ) і 11 жніўня (УМТ).

Рэгістрацыя на ўступныя іспыты ў бакалаўрыят да 9 жніўня

Абітурыенты магістарскіх праграм прымуць удзел у анлайн-іспыце па англійскай мове 15 жніўня.

Сумоўе адбудзецца 16 жніўня ў анлайн-фармаце для усіх абітурыентаў.

Рэгістрацыя на анлайн-іспыт па англійскай мове  9 жніўня

Як падрыхтавацца?

9 жніўня ў Мінску па адрасе вул. Чэхава 3, ст.м. Фрунзенская пройдзе адмысловы варкшоп для абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм «Як стаць студэнтам ЕГУ?». Падчас варкшопа разам з абітурыентамі бакалаўрскіх праграм мы разглядзім:

  • Асаблівасці іспытаў па эсэ і замежнай мове
  • Патрабаванні да абітурыентаў бакалаўрыята
  • Правіла запаўнення анкеты абітурыента
  • Пытанні пра сумоўе, залічэнне, візавай падтрымцы і інтэрнаце

Абітурыенты магістарскіх праграм даведаюцца пра:

  • Напісанне паспяховага даследчага праекта
  • Патрабаванні да абітурыентаў магістратуры

Рэгістрацыя на варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» да 8 жніўня

Прыём дакумантаў у дактарантуру ЕГУ па накірунку «Філасофія» адбываецца да 21 верасня.

Прыём дакумантаў на Курсы падрыхтоўчага года ЕГУ у Вільні і Мінску адбываецца да 9 верасня.

Co-financed by:European Commission