ЕГУ паведамляе аб завяршэнні Конкурсу на пасаду Рэктара

ЕГУ паведамляе аб завяршэнні Конкурсу на пасаду Рэктара

Конкурс на пасаду Рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні быў публічна абвешчаны 22 лістапада 2016 года. Міжнародны конкурс ажыццяўляўся пры падтрымцы кансалтынгавага агенцтва «Mercuri Urval» у Брусэлі ды пад эгідай Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця.

Камітэт па адборы быў сфармаваны з прадстаўнікоў адміністрацыі, Агульнага сходу сузаснавальнікаў, Кіраўнічай рады, Сената і студэнцкай супольнасці ўніверсітэта. Агулам адбылося шэсць паседжанняў Камітэта па адборы: праз тэлеканферэнцыі і вочныя сустрэчы.

7 сакавіка падчас вочнай сустрэчы ў Вільні чальцы Камітэта па адборы правялі сумоўі з трыма з 29 кандыдатаў, якія падалі заяўкі. Адзін з прэтэндэнтаў быў адабраны ў якасці фінальнага кандыдата і з ім былі распачатыя перамовы, аднак дамова не была заключана па згодзе бакоў. Камітэт па адборы прыйшоў да высновы, што на бягучым этапе ніводзін адпаведны кадыдат не можа быць прызначаны на пасаду Рэктара. Камітэт па адборы рэкамендаваў Агульнаму сходу сузаснавальнікаў і Кіраўнічай радзе перанесці правядзенне Конкурсу на другую палову 2017 года.

Часовы выканаўца абавязкаў Рэктара Ёрген Ёргенсэн пагадзіўся працягнуць працу на сваёй пасадзе да канца 2017 года.

 

Co-financed by:European Commission