ЕГУ распачаў прыём анкет абітурыентаў на бакалаўрскія і магістарскія праграмы

ЕГУ распачаў прыём анкет абітурыентаў на бакалаўрскія і магістарскія праграмы

У 2017 годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні рады вітаць новае пакаленне абітурыентаў, якія зрабілі выбар на карысць гуманітарнай адукацыі ў традыцыі вольных навук і мастацтваў (liberal arts). 10 траўня ЕГУ распачынае прыём электронных анкет абітурыентаў на бакалаўрскія і магістарскія праграмы.

2017/18 навучальный год у ЕГУ будзе надзвычай асаблівым – універсітэт адзначыць 25-годдзе з моманту заснавання ў Мінску. За годы свайго існавання ЕГУ выпусціў звыш 2500 паспяховых спецыялістаў, якія атрымалі навыкі і здольнасці па адаптацыі да выклікаў хутка зменлівага свету і патрабаванняў глабальнага працоўнага рынка.

«Акадэмічная традыцыя нашага ўніверсітэта заснаваная на культуры крытычнага мыслення, адкрытага дыялога і асабістай адказнасці», – з такімі словамі звярнуўся Прэзідэнт ЕГУ акад. Анатоль Міхайлаў да бацькоў абітурыентаў. ЕГУ ганарыцца адданасці сваёй місіі па інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую інтэлектуальную прастору, умацоўваючы прынцыпы акадэмічнай свабоды і міжнародных стандартаў якасці ў вышэйшай адукацыі.

У 2017 годзе ЕГУ прапаноўвае абітурыентам пяць бакалаўрскіх праграм вочнай і дыстанцыйнай формы навучання: «Візуальны дызайн і медыя», «Культурная спадчына і турызм», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза»; і пяць магістарскіх праграм: «Культурныя даследванні», «Гістарычная і культурная спадчына», «Публічная палітыка», «Экзістэнцыяльная псіхалогія», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза». Навучальныя праграмы ЕГУ накіраваныя на развіццё персанальных якасцяў і крэатыўнага мыслення, а таксама фарміраванне паглыбленых ведаў па абранай спецыяльнасці.

Анкеты абітурыентаў бакалаўрскіх праграм вочнай формы навучання прымаюцца да 16 чэрвеня, дыстанцыйнай формы навучання – да 5 ліпеня; магістарскіх праграм – да 8 ліпеня. У межах Прыёмнай кампаніі абітурыенты павінны прайсці ўступныя іспыты (для тых, хто не скарыстаўся такой магчымасцю падчас Дней адкрытых дзвярэй ЕГУ) і суразмоўе з Прыёмнай камісіяй.

Асаблівасцю Прыёмнай кампаніі 2017 года з’яўляецца тое, што ЕГУ упершыню ўводзіць бясплатныя месцы для паступлення на дыстанцыйныя бакалаўрскія праграмы. Гэта значыць, што ўсе абітурыенты, якія з’яўляюцца грамадзянамі ці сталымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, маюць магчымасць навучацца бесплатна ў ЕГУ. Падлічыць свой уступны бал можна ўжо зараз з дапамогай Калькулятара рэйтынга абітурыента.

У 2017/18 годзе першакурснікі бакалаўрыята пачнуць вывучаць дысцыпліны Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Распрацоўка Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі адбывалася напрацягу 2014-2016 гг. з удзелам 25 экспертаў з 6 краін свету. Праграма ўвабрала ў сябе найлепшыя практыкі і найноўшыя распрацоўкі па метадалогіі выкладання вольных навук і мастацваў. Агульнаўніверсітэцкая падрыхтоўка скіраваная на фарміраванне базавага пазнавальнага і культурніцкага досведу для далейшага паспяховага навучання на бакалаўрыяце і лепшага засвойвання матэрыяла.

Па пытаннях паступлення звяртайцеся па эл. пошце recruitment @ ehu.lt , Skype: QuestionEHU ці  тэл. +37052639650.

Co-financed by:European Commission