ЕГУ запрашае на Алімпіяду па беларусістыцы

ЕГУ запрашае на Алімпіяду па беларусістыцы

З нагоды 20-годдзя бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» Акадэмічны дэпартамент гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.

Алімпіяда па беларусістыцы будзе складацца з двух этапаў:

I Адборачны (дыстанцыйны) этап (з 7 сакавіка па 28 сакавіка)

Мэта гэтага этапу адабраць удзельнікаў, якія пройдуць у наступны этап. Каб прыняць удзел у першым этапе  алімпіяды трэба адправіць заяўку і адказаць на пытанні ў спецыяльнай адукацыйнай прасторы абітурыентаў ЕГУ. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю на сайце.

II Фінальны этап

Пераможцы адборачнага этапу прымуць удзел у віктарыне з пытаннямі ад выкладчыкаў Акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ, якая адбудзецца 1 красавіка а 17 гадзіне ў прасторы Арт-сядзіба ў Мінску (пр-т Незалежнасці 58-430).


Па выніках адказаў будуць выяўленыя 6 пераможцаў, якія атрымаюць прызы і кнігі ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Універсітэт ладзіць кансультацыі абітурыентаў бакалаўрскіх праграм ды ўдзельнікаў Алімпіяды па беларусістыцы па адрасе recruitment @ ehu.lt і праз Skype: QuestionEHU

Алімпіяда па беларусістыцы з’яўляецца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафону ЕГУ. Пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:

Першае месца – 0.3 бала

Другое месца – 0.2 бала

Трэцяе месца – 0.1 бала

Co-financed by:European Commission