ЕГУ запрашае на Дні адкрытых дзвярэй у Вільні

ЕГУ запрашае на Дні адкрытых дзвярэй у Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) рады запрасіць старшакласнікаў сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў прыняць удзел у зімовых Днях адкрытых дзвярэй у Вільні, якія пройдуць з 28 па 29 студзеня 2017 г.

28 студзеня ў навучальным корпусе ЕГУ адбудзецца традыцыйная выстава бакалаўрскіх праграм ЕГУ, дзе вы зможаце даведацца пра навучанне ва ўніверсітэце ад выкладчыкаў, адміністрацыі, студэнтаў і выпускнікоў.

29 студзеня удзельнікам прадастаўляецца магчымасць здаць уступныя іспыты па замежных мовах (англійская, французская або нямецкая), эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі можна будзе выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ у 2017 годзе.

Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў праходзіць па спасылцы. Бясплатная Шэнгенская віза прадастаўляецца толькі для абітурыентаў, якія з'яўляюцца на дадзены момант навучэнцамі школ (каледжаў, ліцэяў), а таксама для ўсіх слухачоў цэнтра «Прапілеі». Для ўсіх астатніх удзельнікаў ЕГУ аказвае падтрымку ў форме паскоранай падачы заявы на атрыманне візы. Удзельнікам з Беларусі ў такім выпадку неабходна будзе самастойна аплаціць збор у памеры €60.

Апошні дзень рэгістрацыі для тых, каму неабходная візавая падтрымка - 18 снежня (уключна), для тых, каму візавая падтрымка не патрэбна - 25 студзеня (уключна).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па адрасе: recruitment @ ehu.lt, па тэлефоне: +370 5 263 96 50 ды ў Skype: QuestionEHU

* Выдаткі на пражыванне і праезд бяруць на сябе ўдзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй

Co-financed by:European Commission