Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні абвяшчае аб пачатку конкурса на пасаду Рэктара

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні абвяшчае аб пачатку конкурса на пасаду Рэктара

Чакаецца, што новы Рэктар заступіць на пасаду ў першай чвэрці 2018 года. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) дае студэнтам з Беларусі і памежнага рэгіёну ліберальную адукацыю ў адкрытым і дэмакратычным асяроддзі. ЕГУ быў заснаваны ў Мінску, Беларусі ў 1992 годзе; з 2006 года зарэгістраваны і працуе ў Вільні, Літве. 

Як адзіны ў Еўропе ўніверсітэт у выгнанні, ЕГУ фінансуецца прыватнымі фондамі і донарамі, Еўрапейскай камісіяй, Урадамі больш чым 15 краін, у тым ліку Швецыя, Літва і ЗША, а таксама падтрымліваецца студэнтамі праз плату за навучанне. Згодна з мэтамі Балонскага працэсу, ЕГУ прытрымліваецца прынцыпаў адукацыі ў галіне вольных навук, мастацтваў і гуманітарных навук як неабходнага падмурка для паспяховай кар’еры і для станаўлення адкрытага, крэатыўнага і дэмакратычнага грамадства. ЕГУ з’яўляецца істотнай інтэлектуальнай пляцоўкай у геаграфічным і інтэлектуальным памежжы між Усходняй і Заходняй Еўропай.

Місія ЕГУ палягае ў тым, каб студэнты бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры пашыралі свой кругагляд, у той самы час не парываючы повязяў з радзімай і захоўваючы ўласную культурную ідэнтычнасць. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у праграмах мабільнасці ў вышэйшай адукацыі, міжнародных даследчых праектах і канферэнцыях па ўсёй Еўропе.

Адабраны кандыдат будзе працаўладкаваны на 5 (пяць) гадоў з дамоўленым заробкам і ўмовамі працаўладкавання. Як кіраўнік ЕГУ, Рэктар забяспечвае рэалізацыю безумоўнай якасці вучэбнага працэса і праграм, паляпшае фінансавую ўстойлівасць і ўзаемадзейнічае з партнёрамі і донарамі ад імя ўніверсітэта. Рэктар нясе адказнасць перад Кіраўнічай радай, а таксама наўпрост узаемадзейнічае з супрацоўнікамі адміністрацыі, якія кіруюць шматнацыянальным акадэмічным і адміністрацыйным калектывам. Рэктар ёсць цэнтральнай фігурай у структуры кіравання ўніверсітэтам ды забяспечвае, што інтарэсы ўсёй універсітэцкай супольнасці бяруцца пад увагу Кіраўнічай радай у працэсе прыняцця рашэнняў. Апроч гэтага, Рэктар адказны за знешнюю інстытуцыйную рэпрэзентацыю ўніверсітэта.

Асноўныя абавязкі

  • Кіраваць падрыхтоўкай і выкананнем мэтай, адзначаных у місіі і стратэгічным плане ЕГУ;
  • Забяспечыць кіраванне ЕГУ і арганізацыю працы ўніверсітэта па разнастайных накірунках, у тым ліку акадэмічную, адміністрацыйную і фінансавую дзейнасць;
  • Уключыцца ў працу органаў кіравання ЕГУ і забяспечыць выкананне іх рашэнняў;
  • Забяспечыць найвышэйшыя стандарты ў галіне выкладання і даследванняў, што прывядзе да павелічэння колькасці студэнтаў.

Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні

  • Доктарская (PhD) ці эквівалентная ступень у адпаведнай акадэмічнай галіне;
  • Мінімум 15-гадовы вопыт выкладання і навукова-даследчай дзейнасці на ўніверсітэцкім узроўні, пажадана ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, у тым ліку і адпаведны вопыт у галіне міжнароднага ўніверсітэцкага супрацоўніцтва;
  • Мінімум 5-гадовы вопыт працы на высокай кіруючай пасаде ў галіне вышэйшай адукацыі;
  • Вопыт працы са структурамі Еўрапейскага саюза, у тым ліку ўзаемадзеянне з еўрапейскімі праграмамі і/ці праектамі;
  • Вольнае валоданне англійскай мовай. Валоданне беларускай і/ці рускай мовай, а таксама валоданне іншымі еўрапейскімі мовамі ўлічваецца ў якасці станоўчага фактара;
  • Веданне рэгіянальнага сацыякультурнага кантэксту ды вопыт універсітэцкай працы ў постсавецкім рэгіёне Усходняй Еўропы ці краін Балтыі ўлічваецца ў якасці перавагі.

Пасада Рэктара ўключае штодзённая адміністрацыйнае кіраванне ўніверсітэтам у цесным супрацоўніцтве з рознымі групамі і адзінкамі ў разнастайных галінах: выкладанне і навучанне, навуковыя даследванні, адміністраванне, фінансавая дзейнасць, выкананне нацыянальных і міжнародных патрабаванняў. На гэтай падставе прэтэндэнты мусяць прадэманстраваць грунтоўны акадэмічны і менеджарскі вопыт.

Заняцце пасады Рэктара немагчыма без наяўнасці моцных і раней пацдверджаных лідарскіх і камунікатыўных здольнасцяў.

Апошні тэрмін падачы намінацый і заявак: 20 верасня да 12:00 (поўдзень) па цэнтральнаеўрапейскім часе.

Для падачы заяўкі

Кандыдат мусіць даслаць ліст на jobs @ ehu.lt  з апісаннем таго, як ён/яна адпавядаюць заяўленым вышэй характарыстыкам, сферам адказнасці і патрабаванням. Заяўка мусіць уключаць:

  • Рэзюмэ разам са спісам акадэмічных публікацый;
  • Афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у кандыдата найвышэйшай з атрыманых ім/ёй навуковых ступеняў;
  • Імёны, адрасы эл. пошты і кантактныя тэлефоны мінімум 3 (трох) прафесіяналаў-рэкамендуючых асоб.

У дачыненні да ўсёй прадстаўленай кандыдатамі інфармацыі будзе забяспечвацца канфідэнцыйнасць.

Прыкладны каляндар Конкурсу

  • Прыём заявак: да 20 верасня.
  • Лонг-ліст кандыдатаў: да канца верасня
  • Камітэт па адборы складае шорт-ліст: да сярэдзіны кастрычніка
  • Сумоўе Камітэта па адборы з адабранымі кандыдатамі: да сярэдзіны лістапада
  • Прыняцце Агульным сходам сузаснавальнікаў выніковага рашэння: да пачатку-сярэдзіны снежня
  • Пачатак працы новага Рэктара: у першай чвэрці 2018 г.

Калі ў вас ёсць канкрэтныя пытанні наконт гэтай вакансіі, калі ласка, звяртайцеся да сп-ні Далі Камінскайтэ, кіраўніцы Аддзела персанала ЕГУ па эл. пошце dalia.kaminskaite @ ehu.lt альбо +370 686 58870.

У адпаведнасці з палітыкай падбору кадраў ЕГУ, кандыдаты не дыскрымінуюцца на падставе ўзросту, колеру скуры, фізічных недахопаў, этнічнай прыналежнасці, грамадзянскага стану, нацыянальнасці, расы, веравызнання, гендару, сэксуальнай арыентацыі ці любых іншых якасцяў, абароненых законам.

Co-financed by:European Commission