Конкурс на Прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы

Конкурс на Прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі калегіум абвяшчаюць конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 гг. па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў.

Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях: лепшая магістарская праца, лепшая бакалаўрская праца, лепшая творчая праца. Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін на аснове ананімнага галасавання.

Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць лепшыя студэнцкія працы і, такім чынам, паспрыяць вызначэнню лепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках. Для гэтага аўтарам трэба да 20 траўня даслаць працу і дадатковую інфармацыю на адрас premija @ palityka.org.

Удзельнікам трэба азнаёміцца з дэталёвым апісаннем правілаў і патрабаванняў.

Фота: Kilimas Arts

Co-financed by:European Commission