Прызначаны новы склад Кіраўнічай рады ЕГУ

Прызначаны новы склад Кіраўнічай рады ЕГУ

14 снежня Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў рашэнне аб трохгадовым прызначэнні новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ – стратэгічнага органа кіравання ўніверсітэтам.

6 ліпеня гэтага года Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ прыняў рашэнне аб абнаўленні склада Кіраўнічай рады, адпаведна з п. 6.10 Статута ЕГУ. Рашэнне было прынята згодна з рэкамендацыямі, якія былі прадстаўленыя ў выніку ацэнкі эфектыўнасці працы Кіраўнічай рады ЕГУ па заказе Шведскага агенства па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця,

У адпаведнасці з прадстаўленымі рэкамендацыямі новы склад Кіраўнічай рады будзе скарочаны да 9 чальцоў, якія маюць новыя кампетэнцыі, адпавядныя сучасным патрэбам ЕГУ. Падчас абнаўлення склада Кіраўнічай рады Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ вылучыў наступныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • Наяўнасць сувязей/кантактаў з Паўночнымі краінамі і донарамі з Паўночных краін;
  • Наяўнасць адпаведнага досведу і сувязей у галіне вышэйшай адукацыі ў ЗША і/альбо сувязі з фінансуючымі арганізацыямі ў ЗША;
  • Наяўначць досведа кіравання ў галіне вышэйшай адукацыі, напрыклад, ва ўніверсітэце Заходняй Еўропы. Пажаданы досвед ў галіне дыстанцыйнай адукацыі і навыкі кіравання персаналам;
  • Адпаведныя сувязі і кантакты з урадамі Літвы і краін Усходняй Еўропы, а таксама структурамі Еўрапейскага Саюза;
  • Прафесіны досвед кіравання ў галіне інавацыйных і прагрэсіўных кампаній, пажадана ў краінах Усходняй Еўропы.

Па словах прэзідэнта Фонда «Еўразія» і старшыні Агульнага схода сузаснавальнікаў ЕГУ Х. Бібі-Сэнтэра: «Напрацягу некалькіх месяцаў Агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ супрацоўнічаў разам з адміністрацыяй універсітэта, асноўнымі партнёрамі і донарамі з мэтай пераўтварэння Кіраўнічай рады ЕГУ. Мы ўпэўненыя, што новая Кіраўнічая рада мае належны аўтарытэт, досвед, сувязі і волю, якія сёння патрэбны ЕГУ для дасягнення стратэгічных мэтаў развіцця ўніверсітэта. Мы хочам падзякваць новым чальцам Кіраўнічай рады за іх гатоўнасць судзейнічаць місіі ЕГУ, а таксама нашым донарам за дапамогу ў стварэнні такой адказнай групы, ад якой будзе залежыць развіццё ўніверсітэта ў наступныя гады».

Наступны склад Кіраўнічай рады ЕГУ быў прызначаны на тры гады, пачынаючы з 14 снежня 2016 г.:

  • акад. Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь)
    Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
  • сп-р Ёрген Ёргенсэн, ex officio (Данія)
    Часова выконваючы  абавязкі Рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
  • праф. Людгер Кунхардт (Германія)
    Цэнтр даследванняў еўрапейскай інтэграцыі, Універсітэт Бона
  • праф. Майкл Кенадзі (ЗША)
    Прафесар сацыялогіі, міжнародных і публічных даследванняў, Браўнаўскі ўніверсітэт
  • сп-р Пэр Карлсэн (Данія)
    Былы амбасадар Даніі ў Латвіі
  • сп-ня Эва Асьнецка-Тамецка (Польшча)
    Прарэктар Коледжа Еўропы
  • сп-р Ёнас Паслаускас (Літва)
    Амбасадар па асаблівых даручэннях па пытаннях Усходняга Партнёрства
  • сп-р Арцём Анісімаў (Беларусь)
    Выпускнік ЕГУ, Адвакат у галіне касмічнага права ў Noosphere Ventures
  • Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны Урадам Швецыі.

Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжанне абноўленай Кіраўнічай рады ЕГУ адбудзецца ў студзені 2017 г.

Падобныя навіны
Co-financed by:European Commission