Старшыня кансерватараў у Паўночнай радзе: «ЕГУ — гэта сапраўдны прыклад інстытуцыянальнага будаўніцтва»p

Старшыня кансерватараў у Паўночнай радзе: «ЕГУ — гэта сапраўдны прыклад інстытуцыянальнага будаўніцтва»

21 жніўня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні наведала дэлегацыя Групы кансерватараў у Паўночнай радзе. Намесніца старшыні Кіраўнічай рады Ева Срэйбер, прэзідэнт акад. Анатоль Міхайлаў, кіраўнік акадэмічнай часткі праф. Аляксандр Калбаска прадставілі парламентарыям дасягненні ЕГУ і будучыя накірункі развіцця ўніверсітэта.

У склад Групы кансерватараў у Паўночнай радзе ўваходзяць прадстаўнікі сямі партый кансерватыўнага кірунку з усіх краін Паўночнай Еўропы. Дэлегацыя з 16 парламентарыяў пад кіраўніцтвам Ханса Вальмарка (Памяркоўная кааліцыйная партыя, Швецыя) сустрэлася з кіраўніцтвам ЕГУ і абмеркавала накірункі супрацоўніцтва з універсітэтам.

З першых гадоў пасля пераезда ЕГУ у Вільню Рада міністраў Паўночных краін і Паўночная рада аказвалі значную падтрымку па аднаўленню дзейнасці і місіі ўніверсітэта. Прынамсі ў 2007 годзе першым старшынём Кіраўнічай рады ЕГУ быў абраны былы генеральны сакратар Рады міністраў Паўночных краін і губернатар Стакгольма Пэр Ункель, які раптоўна памёр у 2011 годзе. Падчас сустрэчы прадстаўнікі кіруючых і апазіцыйных кансерватыўных партый краін Паўночнай Еўропы выказалі шчырую зацікаўленасць па дасягненнях выпускнікоў універсітэта, асаблівасцях навучальнага працэса па мадэлі вольных навук і мастацтваў, а таксама грамадзянскіх і сацыяльных праектах студэнтаў ЕГУ.

Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам універсітэта старшыня Групы і чалец шведскага Рыксдага сп-р Вальмарк адзначыў: «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт уяўляе сабой выдатны прыклад сапраўднага інстытуцыянальнага будаўніцтва, накіраванага на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Наша дэлегацыя з задавальненнем азнаёмілася як з дасягненнямі ЕГУ, пачынаючы са стварэння ўніверсітэта ў Мінску ў 1992 годзе, так і з гарызонтамі далейшага развіцця ўніверсітэта».

«Каштоўнасці ЕГУ — фарміраванне крытычнага мыслення, вольны запыт і асабістая адказнасць — прызнаюцца асноўнымі каштоўнасцямі і ў межах заходняй акадэмічнай традыцыі, і я рады, што Паўночныя краіны з'яўляюцца прыхільнікамі гэтага ўнікальнага ўніверсітэта» — дадаў сп-р Вальмарк.

Падобныя навіны
Co-financed by:European Commission