Студэнт ЕГУ і УВВ Мікалай Дзядок збіты падчас затрымання ў Мінску

Студэнт ЕГУ і УВВ Мікалай Дзядок збіты падчас затрымання ў Мінску

25 сакавіка ў гарадах Беларусі адбыліся масавыя дэманстрацыі з нагоды 99-годдзя прыняцця Трэцяй устаноўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі. У выніку мірных дэманстрацый сотні беларусаў былі затрыманыя ўладамі, у тым ліку і студэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) і Універсітэта Вітаўта Вялікага (УВВ) Мікалай Дзядок.

Мікалай Дзядок з’яўляецца студэнтам 2 курса сталай формы навучання сумеснай бакалаўрскай праграмы ЕГУ і УВВ «Сусветная палітыка і эканоміка». У 2010-2015 г. Мікалай быў палітычным зняволеным. Пасля вызвалення Мікалай вярнуўся да навучання ў ЕГУ. Падчас другога года навучання ў межах сумеснай бакалаўрскай праграмы, вучоба студэнта адбывалася ў УВВ у Коўне.

У выніку дзеянняў супрацоўнікаў беларускай міліцыі падчас затрымання Мікалаю была нанесена чэрапна-мазгавая траўма.

Выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі ЕГУ і УВВ выказваюць салідарнасць з Мікалаем. Кіраўніцтва ўніверсітэта сочыць за развіццём сітуацыі і падтрымлівае сувязь са сваякамі студэнта.

Co-financed by:European Commission