VII Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Варшаве пры падтрымцы ЕГУ

VII Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Варшаве пры падтрымцы ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) разам з Інстытутам палітычных даследванняў «Палітычная сфера» стаў суарганізатарам VII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца ў сярэдзіне верасня ў Варшаве.

15-17 верасня Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ўжо ў сёмы раз збярэ разам беларускіх і замежных вучоных, аналітыкаў, экспертаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і інтэлектуалаў, чыя праца звязана з Беларуссю. Кангрэс мае ролю аднаго з найбольш значных інтэлектуальных мерапрыемстваў у сучаснай акадэмічнай прасторы Беларусі. Ён стане адной з буйнейшых незалежных пляцовак для абмеркавання вынікаў навуковых даследванняў, прысвечаных разнастайным аспектам беларускай гісторыі і сучаснасці. Сёлета мерапрыемства адбудзецца ў Варшаве і ўпершыню адзначыць вынікі адмысловай прэміі Кангрэсу-2017 за лепшую студэнцкую працу. Варта адзначыць, што з 13 абвешчаных чальцоў шорт-ліста, 7 з’яўляюцца выпускнікамі бакалаўрскіх і магістарскіх праграм ЕГУ.

Праграма Кангрэса ўключае прэзентацыі і круглыя сталы, а таксама вялікую колькасць секцый і панэлей, мадэратарамі і ўдзельнікамі якіх стануць выкладчыкі і навуковыя дзеячы ЕГУ.

Выкладчыкі ЕГУ д-р Вольга Сасункевіч і праф. Алена Гапава абмяркуюць спосабы змены пункта гледжання на беларускае грамадства і прыняцця новай перспектывы найноўшай гісторыі краіны на дыскусіі «Пераадольваючы дыхатамію “ахвяра”/”кат”: новыя падходы да вывучення беларускай гісторыі і грамадства». Праф. Гапава таксама выступіць у секцыі, прысвечанай фемінізму ў беларускай літаратуры з дакладам «”Дрэнныя маці” Алены Брава». Праф. Альміра Усманава, д-р Таццяна Чуліцкая, праф. Ірына Раманава, д-р Ала Пігальская і праф. Алег Брэскі прымуць удзел у круглым стале «Беларусь: паміж дэсаветызацыяй і рэсаветызацыяй», дзе будзе разгледжана пытанне аб тым, што адбываецца ў даследванні «савецкага» і постсавецкага ў Беларусі ў розных дысцыплінарных галінах. На секцыі, прысвечанай гендару, прагучаць даклады «Множная ідэнтычнасць: праклён ці благаслаўленне. Уласны досвед быцця мной/ёю/гэтым» дац. Вольгі Гапеевай ды «Жаночы актывізм у кантэксце неолібералізму: літоўскі досвед» д-ра Маргарыты Янкаўскайтэ.

На секцыі «Чалавек і грамадства ва ўмовах дыгіталізацыі свае даклады прадставяць асістэнт Ксенія Шталенкова («Давер да грошай у лічбавым горадзе: новыя медыўмы альбо старыя звычкі? (Прыклад Мінска)»), дац. Вераніка Фурс («Трансмедыйны сторытелінг у эпоху новых медыя»), магістр Алена Тоўсцік («Як выкладаць тэорыю мастацтва ў эпоху дыгіталізацыі?»), дактарант Глеб Корань («Імманентнасць дыгітальнага мноства: постпраўда ці новая вымярэнне дэмакратыі») і магістрантка Алеся Серада («Menskband — першая беларуская гульня і інструмент “падрыуной” культуры»). Вікторыя Канстанцюк не толькі выступіць мадэратарам секцыі, але і асвятліць тэму «Дыгітальная медыятызацыя і знікненне віртуальнасці».

Мадэратар панэлі «Даследванне спадчыны: у пошуках новага дагляду ведаў» д-р Сцяпан Стурэйка выступіць з аналізам крытычных даследванняў спадчыны для Беларусі. Таксама ў секціі, прысвечанай пытанням спадчыны, свой даклад аб успрыманні дзецьмі этнаграфічных музеяў пад адкрытым небам прадставіць Надзея Чарапан. На панэлі «Да пытання рэпрэзентацыі савецкага тэрору» з тэмай «Зачараваныя рэвалюцыяй. Лёсы мастакоў і архітэктараў Беларусі ў святле падзей 1917 года» выступіць мастацтвавед Сяргей Харэўскі, праф. І. Раманава асветліць тэму рэпрэзентацыі савецкага тэрору ў школьных падручніках. На секцыі «Беларусь як памежжа культур і этнасаў» Уладзіслаў Іваноў выступіць з дакладам «Леў Гарошка як мовазнаўца».

Падобныя навіны
Co-financed by:European Commission