Вынікі конкурса на пасаду кіраўнікоў акадэмічных дэпартаментаў ЕГУ

Вынікі конкурса на пасаду кіраўнікоў акадэмічных дэпартаментаў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні паведамляе аб выніках Унутранага конкурса на пасаду кіраўнікоў акадэмічных дэпартаментаў. З 5 чэрвеня кіраўніком Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук прызначаецца прафесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў, кіраўніком Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў – дацэнт Аляксей Махнач.

Правядзенне ўнутранага конкурса было выклікана прыняццем 27 красавіка Кіраўнічай радай ЕГУ рашэння аб рэарганізацыі акадэмічнай і адміністрацыйнай структуры ўніверсітэта. У прыватнасці, былыя 4 акадэмічных дэпартаменты, 2 акадэмічных цэнтры і Медыя лабараторыя былі пераўтвораны ў Акадэмічны дэпартамент сацыяльных навук і Акадэмічны дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў.

Падчас конкурса былі разгледзены 7 заявак на пасаду двух кіраўнікоў новых акадэмічных дэпартаментаў ЕГУ. Адмысловы камітэт па адборы, складаны з прадстаўнікоў кіраўніцтва, акадэмінай супольнасці, знешняга эксперта ды студэнцтва, разглядзеў прадстаўленыя заяўкі і правёў 1 чэрвеня інтэрв’ю з кандыдатамі.

Па выніках конкурснага адбору было прынята рашэнне аб прызначэнні з 5 чэрвеня прафесара-эмерыта Рыгора Мінянкова кіраўніком Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук і дацэнта Аляксея Махнача кіраўніком Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў.

Пасля адбору кандыдатаў в.а. Рэктара Ёрген Ёргенсэн адзначыў: «Я хачу падзякаваць усім чальцам акадэмічнай супольнасці ЕГУ за ўдзел ва Ўнутраным конкурсе. Прадстаўленае адабранымі кандыдатамі бачанне таго, у якой форме і ступені будзе забяспечана далейшае паляпшэнне акадэмічнай дзейнасці ЕГУ у межах новых акадэмічных дэпартаментаў дазваляе ўніверсітэту адказаць на запыты донараў і асноўных партнёраў ЕГУ, а таксама місіі ўніверсітэта. Я зычу прафесару-эмерыту Р. Мінянкову і дацэнту А. Махначу поспехаў у ажыццяўленні акрэсленых задач і забеспячэнні паслядоўнага паляпшэння ўмоваў для вучэбнай і даследчай дзейнасці ў нашым універсітэце».

Прафесар-эмерыт Р. Мінянкоў атрымаў ступень кандыдата філасофіі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце ў 1978 годзе і да апошняга часу займаў пасаду старшыні Сената ЕГУ. Дацэнт А. Махнач абараніў ступень кандыдата гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 2005 годзе і займае пасаду кіраўніка Цэнтра агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Co-financed by:European Commission