Заява Сената ЕГУ з нагоды падзей у Беларусі

Заява Сената ЕГУ з нагоды падзей у Беларусі

30 сакавіка падчас паседжання Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта была адзінагалосна прынята заява з нагоды нядаўніх падзей у Беларусі. Тэкст заявы знаходзіцца ніжэй.

Акадэмічная супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) выказвае катэгарычны пратэст з нагоды затрымання і збіцця падчас мірных акцый пратэста ў Мінску 25 сакавіка 2017 года студэнта бакалаўрскай праграмы ЕГУ і Універсітэта Вітаўта Вялікага «Сусветная палітыка і эканоміка», актывіста Мікалая Дзядка і патрабуе ад беларускіх уладаў яго неадкладнага вызвалення.

Гэтаксама мы выказваем катэгарычны пратэст у сувязі з брутальным разгонам мірных дэманстрацый у Мінску, на падставе чаго пацярпелі сотні людзей, у тым ліку студэнткі ЕГУ Анастасія Ранько (бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя»), Дар’я Мацкевіч (праграма «Міжнароднае права і прав Еўрапейскага саюза»), былы выкладчык ЕГУ, вядомы грамадзскі дзеяч Алесь Лагвінец, старшыня Беларускага Дома правоў чалавека ім. Барыса Звозскага ў Вільні Таццяна Равяка, выпускнік ЕГУ Уладзімір Валодзін («Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны») і шмат іншых.

Мы выказваем шчырую падтрымку сваякам і блізкім пацярпелых у выніку супрацьпраўных дзеянняў сілавых структур Беларусі і патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх, хто быў несправядліва затрыманы і асуджаны.    

Падобныя навіны
Co-financed by:European Commission