Запрашаем на Цырымонію ўручэння дыпломаў ЕГУ

Запрашаем на Цырымонію ўручэння дыпломаў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) з радасцю запрашае ўсіх прыняць удзел ва ўрачыстай Цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам бакалаўрскіх і магістрскіх праграм ЕГУ. Цырымонія адбудзецца 7 ліпеня ў касцёле св. Кацярыны ў Вільні.

На парозе святкавання свайго 25-годдзя акадэмічная супольнасць ЕГУ ганарыцца тым, што ўніверсітэт чарговы раз становіцца Альма-матэр для новага пакалення маладых прафесіяналаў. Місія ЕГУ як ніколі актуальная сёння – інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую інтэлектуальную прастору магчыма толькі праз якасна новы падыход да вышэйшай адукацыі. Актуальныя даследванні ў галіне ліберальных навук і мастацтваў станоўча адрозніваюць ЕГУ ад іншых універсітэтаў ва Усходняй Еўропе.

У 2017 годзе дыпломы атрымаюць каля 150 выпускнікоў бакалаўрскіх праграм і 40 выпускнікоў магістарскіх праграм ЕГУ. Гэта будзе ўжо 9-ы выпуск магістраў і 8-ы выпуск бакалаўраў ЕГУ у Вільні. За гады працы ЕГУ у Вільні ўіверсітэт ужо скончылі 1953 выпускніка, у асноўным беларусы.

Другі год запар урачыстая Цырымонія ўручэння дыпломаў ЕГУ пройдзе ў касцёле св. Кацярыны (вул. Вільняўс 30). Сцены касцёла стануць своеасаблівым мастом паміж мінулым і будучым Беларусі: с гэтым месцам звязана шмат падзей з гісторыі Беларусі, а зараз у касцёле ўжо другі раз будуць уручацца дыпломы будучам лідэрам Беларусі.

Перад выпускнікамі з прамовай выступіць кіраўніцтва ўніверсітэта, шаноўныя госці ЕГУ, а таксама лаўрэат узнагароды «Выбітнаму выпускніку ЕГУ-2017».

Важна! Пачатак цырымоніі: 7 ліпеня (пятніца) а 13:00.

Пасля цырымоніі выпускнікі запрашаюцца на традыцыйную сустрэчу выпускнікоў у кафэ «Paviljonas» (вул. Піліма 21Б).

ЕГУ з радасцю запрашае ўсіх ахвотных адсвяткаваць гэтую значную для ўсёй супольнасці ЕГУ падзею, таму Цырымонія ўручэння дыпломаў з’яўляецца адкрытай да наведвання. Ахвотных прыйсці на цырымонію просім да 4 ліпеня падцвердзіць свой удзел па эл. пошце  andrei.khrapavitski @ ehu.lt.

Co-financed by:European Commission