Запрашаем на варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» ў Мінску

Запрашаем на варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» ў Мінску

9 жніўня ў рамках дадатковага набору ў Мінску адбудзецца адмысловы варкшоп для абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ).

Варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» прызначаны для тых, хто паступае ў ЕГУ на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ў жніўні 2017 года. Абітурыенты бакалаўрскіх праграм змогуць азнаёміцца ​​з

  • асаблівасцямі здачы экзаменаў па эсэ і замежнай мове;
  • патрабаваннямі да паступаючых на бакалаўрыят;
  • правіламі запаўнення анкеты абітурыента.

Важна! Рэгістрацыя на варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» працягнецца да 8 жніўня па спасылцы. Варкшоп адбудзецца ў Мінску па адрасе вул. Чэхава 3, ст.м. Фрунзенская. Пачатак мерапрыемства: 9 жніўня (серада) а 12 гадзіне для абітуріентаў бакалаўрскіх праграм і а 15 гадзіне для абітуріентаў магістарскіх праграм ЕГУ.

Абітурыенты таксама змогуць задаць усе пытанні пра ўмовы сумоўя, залічэння, візавай падтрымкі і размяшчэння ў інтэрнаце.

Абітурыенты магістарскіх праграм даведаюцца аб тым, як напісаць паспяховы даследчы праект і якія патрабаванні існуюць для  паступлення ў магістратуру.

Нагадваем, што падчас Дадатковага набора ў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, ажыццяўляецца прыём анкет выключна на наступныя бакалаўрскія праграмы: Культурная спадчына і турызм, Сусветная палітыка і эканоміка, Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза, а таксама магістарскія праграмы: Публічная палітыка, Культурныя даследванні, Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза.

Co-financed by:European Commission