Што робіць ЕГУ ўнікальным?

ЕГУ існуе дзеля развіцця і паляпшэння ўнёску студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ва ўдасканаленне якасці і патэнцыялу іх жыцця і грамадзянскай супольнасці. Такім чынам, робіцца ўнёсак у будучыню Беларусі і яе інтэграцыю ў еўрапейскую і сусветную супольнасць. ЕГУ мае намер вярнуцца ў Беларусь, калі пераканаецца, што там будуць забяспечаныя акадэмічныя свабоды і незалежнасць універсітэта.


Еўрапейская адукацыя 

ЕГУ – адзіны беларускі ўніверсітэт-удзельнік Балонскага працэсу. Гэта азначае, што адукацыйны працэс у ЕГУ ажыццяўляецца ў адпаведнасці са стандартамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Усе выпускнікі ЕГУ атрымліваюць дыпломы, што прызнаюцца ва ўсёй Еўропе. 


Міжнародны досвед

Выкладчыцкі склад ЕГУ прадстаўлены спецыялістамі больш чым з дзесяці краін. Студэнты могуць удзельнічаць у праграмах абмену больш чым з 40 еўрапейскімі ўніверсітэтамі ў рамках Erasmus+ і Campus Europae, а таксама ў двухбаковых абменах з такімі ВНУ, як Універсітэт Осла (Нарвегія) і Універсітэт Сёдэрторн (Швецыя).


Практычна арыентаванае навучанне

Студэнты выкарыстоўваюць атрыманыя веды на практыцы, беручы ўдзел у такіх праектах і ініцыятывах, як «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», Мадэль ААН, Еўрапейскі моладзевы парламент і спаборніцтва па навучальным судовым разбіральніцтве (Phillip C. Jessup International Law Moot Court Competition). Акрамя таго, неад'емнай часткай навучальнага працэсу з'яўляецца праходжанне практыкі і выкананне практычных заданняў.


Міжнародная ўвага

Ва ўніверсітэце часта ладзяцца дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі розных сфер з усяго свету. Сярод нядаўніх гасцей – акцёрка і амбасадарка добрай волі UNICEF Ліў Ульман (Нарвегія), экс-прэзідэнт Коста-Рыкі Хасэ Марыя Фігерэс, а таксама кіраўнік ведамства Федэральнай канцылярыі Германіі і федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пафала (Германія).


Традыцыя і сучаснасць

Адукацыя ў ЕГУ грунтуецца на еўрапейскай гуманітарнай традыцыі: першачарговая ўвага надаецца шыракапрофільнаму міждысцыплінарнаму падыходу, ідэальнаму для развіцця здольнасцяў па комплексным вырашэнні праблем і наватарства, што так неабходныя ў сучасным свеце. У дадатак да традыцыйных прадметаў, студэнты вывучаюць такія кірункі, як сацыяльныя медыі, крытычныя гарадскія даследаванні, гендарныя даследаванні і інш. 


Падтрымка крэатыўнасці

Студэнты навучаюцца ў творчай атмасферы, што заахвочвае іх развіваць уласныя праекты і ідэі. ЕГУ падтрымлівае студэнцкія культурніцкія і навуковыя праекты.


Гнуткасць

Рэгулярнае наведванне заняткаў у навучальным корпусе (дзённая форма навучання) дае студэнтам нашмат шырэйшы дыяпазон магчымасцяў, але, з іншага боку, дыстанцыйная адукацыя (працяглая форма навучання) – гэта выдатны варыянт для студэнтаў, якія маюць сям'ю ці не маюць магчымасці кінуць працу. Развітая сістэма дыстанцыйнага навучання дазваляе студэнтам карыстацца перавагамі еўрапейскай адукацыі: вывучаць матэрыялы анлайн і прыязджаць на сесіі ў Вільню.


Пачуццё супольнасці

ЕГУ – не проста месца для атрымання адукацыі. У студэнтаў невялікага ўніверсітэта ўзнікае адчуванне прыналежнасці да супольнасці і з’яўляюцца магчымасці для групавой працы. Суадносіны паміж выкладчыкамі і студэнтамі – 1:16, што спрыяе іх інтэнсіўнаму ўзаемадзеянню. 


Другі дом

Зручнае размешчанне паблізу мяжы з Беларуссю робіць Вільню значным цэнтрам прыцягнення для беларускіх арганізацый і месцам жыхарства шматлікай беларускай дыяспары. Беларусь і Літва шчыльна знітаваныя – як у мінулым, так і ў сучаснасці. У Вільні студэнты ЕГУ могуць пачувацца як дома, нават знаходзячыся далёка ад дому.

Co-financed by:European Commission