Серыя "Urbis"
Iна Соркiна
Мястэчкi Беларусi ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- Вiльня: ЕГУ, 2010. - 488 c.
ISBN 978-9955-773-33-7
УДК 947.6"17/18"
ББК 63.3(4 Беи)
C65
У манаграфіі комплексна даследуюцца мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. На падставе прац айчынных і замежных аўтараў, архіўных дакументальных крыніц, картаграфічных матэрыялаў, мемуараў, перыядычнага друку аналізуюцца пытанні, звязаныя з палажэннем мястэчак у структуры населеных пунктаў Беларусі, асаблівасцямі іх функцыянiравання, сацыяльна-дэмаграфічнай, этнаканфесійнай сітуацыі, роляй гэтых паселішчаў у сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі ў азначаны перыяд.
Кніга будзе цікавая і карысная для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Змест
1. Гістарыяграфія і крыніцы
1.1. Гістарыяграфія
1.2. Крыніцы
2. Агульная характарыстыка мястэчак і ўмовы іх развіцця ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.
2.1. Азначэнне паняццяў “мястэчка”, “штэтл”
2.2. Колькасць і тыпалогія мястэчак, іх месца ў структуры паселішчаў Беларусі
2.3. Палітыка царызму ў дачыненні да мястэчак і іх насельніцтва
2.4. Сацыяльна-эканамічныя фактары развіцця мястэчак
3. Эканамічнае развіццё мястэчак
3.1. Транспарт
3.2. Гандаль
3.3. Прамысловасць
3.4. Сельская гаспадарка
4. Сацыяльныя працэсы ў мястэчках
4.1. Саслоўная структура насельніцтва
4.2. Этнаканфесійная сітуацыя
4.3. Сацыяльная дыферэнцыяцыя, падаткі і павіннасці местачкоўцаў
5. Мястэчкі на культурным ландшафце Беларусі
5.1. Адукацыйна-асветніцкая роля
5.2. Тэатральнае і музычнае жыццё
5.3. Архітэктурнае аблічча
Заключэнне
Спіс крыніц і літаратуры
Дадаткі
Summary
Геаграфічны паказальнік
Выданне здейснена пры фінансавай падтрымцы Траставага фонду Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта