
Гісторыя Беларусі канца ХVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыялах
Хрэстаматыя / уклад., навуковы рэдактар А.Ф. Смалянчук. – Вiльня: ЕГУ, 2007. – 302 с.
ISBN 9955-9878-2-0.
“Гісторыя Беларусі канца ХVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыялах” – гэта зборнiк гiстарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца упершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў i публiцыстычных твораў.
Хрэстаматыя дазваляе пазнаёмiцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гiсторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Укладальнік імкнуўся паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гістарычнага развіцця. Пры гэтым ён зыходзіў з таго, што галоўным суб’ектам айчыннай гісторыі з’яўляецца карэннае насельніцтва беларускай зямлі, і ў першую чаргу беларусы. Дакументы і матэрыялы Хрэстаматыі адлюстроўваюць розныя погляды на праблемы беларускай гісторыі і носяць дыскусійны характар.
Адрасаваная выкладчыкам, студэнтам ВНУ і вучням старэйшых класаў гімназій і ліцэяў з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дысцыплін, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі.